Гучныя чытанні з сябрамі і бібліятэкарам прайшлі ў бібліятэцы ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Салігорска».
Бібліятэкары Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў рамках вядомага краязнаўчага праекта «Хатка. BY» здымалі новы відэакантэнт для Сахалінскай абласной дзіцячай бібліятэкі.
Школьнікі не толькі чыталі ўслых казку на беларускай мове, але і прыдумвалі разам з арганізатарамі сюжэты для здымкі, цярпліва рэпеціравалі, горача абмяркоўвалі тое ці іншае слова.
Атрымалася вясёлая і патрэбная імпрэза, якая спадабалася і дарослым, і дзецям.
ГУЧНЫЯ ЧЫТАННІ З СЯБРАМІ І БІБЛІЯТЭКАРАМ












