Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Краязнаўчы калейдаскоп «Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі мілейшага за гэты край»

Сен 17, 2026 | Краснослободская горпоселковая экологическая библиотека

У Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэцы для вучняў 4 «Б» класа ДУА «Краснаслабодская сярэдняя школа Салігорскага раёна» прайшоў краязнаўчы калейдаскоп «Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі мілейшага за гэты край», прысвечаны Дню народнага адзінства.
Святлана Валер’еўна расказала хлопчыкам і дзяўчынкам аб прыгажосці нашай беларускай зямлі, аб тым, што, куды б ні паехаў, дзе б ты ні быў, нас сустракаюць непаўторныя краявіды, і нам хочацца ведаць усё болей і болей пра нашу зямлю, бо Радзіма — гэта частка нас саміх.
Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі легенды і паданні аб беларускіх гарадах, па фотаздымках архітэктурных помнікаў вызначалі, у якім горадзе яны знаходзяцца і як называюцца. А напрыканцы сустрэчы пагулялі ў гульню «Перакладчыкі».

Свежие записи

Рубрики

Сентябрь 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x