11 сакавіка ў літаратурным клубе «Акцэнт», які дзейнічае пры Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэцы, адбылося мерапрыемства «Захоўвай цеплыню роднага дома». Імпрэза прайшла ў межах абласнога праекта «Пісьменнікі – ўраджэнцы роднага краю».
Паседжанне прайшло як альбом-успамін, прысвечаны 75 — годдзю з дня нараджэння паэта-земляка Леаніда Якубовіча.
Аддаючы даніну памяці, вершы таленавітага земляка чыталі салігорскія паэты: В. Акулёнак, В. Бабко-Аляшкевіч, А. Зылёва, Ж. Смаляк, А. Серы, Л. Палупанаў і іншыя.
Гасцямі мерапрыемства былі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Салігорска» і ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Салігорска».
Альбом-успамін «Захоўвай цеплыню роднага дома»
