Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Інтэрактыўная анлайн‑гульня «Слова маё – спадчына мая»

Сен 7, 2026 | Районная центральная библиотека

Вучні ДУА «Гімназія №1 г. Салігорска» наведалі Салігорскую раённую цэнтральную бібліятэку. Для іх была падрыхтавана насычаная праграма: экскурсія па залах і ўдзел у інтэрактыўнай анлайн‑гульні «Слова маё – спадчына мая», прысвечанай Дню беларускага пісьменства.
Падчас экскурсіі школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, яе сучаснымі магчымасцямі і паслугамі. У кожнай зале былі арганізаваны тэматычныя выставы, дзе прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў, краязнаўчыя матэрыялы і сучасныя выданні.

Анлайн‑гульня стала яркім працягам сустрэчы: удзельнікі адказвалі на пытанні, выконвалі творчыя заданні і адкрывалі новыя факты пра беларускую мову і літаратуру.
Спалучэнне экскурсіі і інтэрактыўнага фармату дазволіла школьнікам адчуць прыгажосць роднага слова, пашырыць веды пра культурную спадчыну і ўбачыць, што беларуская мова жыве і развіваецца разам з сучасным пакаленнем.

Свежие записи

Рубрики

Сентябрь 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x