Бібліятэкары Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэкі ў рамках праекта “Чароўная скарбонка” завіталі ў ДУА “Краснаслабодскі дзіцячы садок № 1”. Для сваіх маленькіх сяброў яны падрыхтавалі святочную гадзіну “Для вас, родныя і любімыя”, прымеркаваную да Тыдня бацькоўскай любові.
На свяце гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра тату і маму. Малыя пагулялі ў гульню “Размяркуем абавязкі”, а яшчэ “напаўнялі” “чароўны куфэрак” ласкавымі словамі пра сваіх бацькоў, якія затым “ператварыліся” ў сардэчкі. Гэтыя сардэчкі дзеці вечарам падораць сваім бацькам.
Падчас гульні “Ацані ўчынак” выхаванцы садка стараліся правільна ацэньваць названыя бібліятэкарам учынкі і паказваць гэта з дапамогай выяў сонейка і хмаркі.
Святочная гадзіна “Для вас, родныя і любімыя”









