Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Зямля бацькоў – мая зямля

Янв 23, 2025 | Районная центральная библиотека

22 студзеня бібліятэкары ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка” прынялі ўдзел у творчым вечары «Зямля бацькоў – мая зямля», прысвечаным лаўрэату Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, пісьменніку-земляку Фёдару Фёдаравічу Гурыновічу. Мерапрыемства адбылося ў рамках праекта Саюза пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Літаратурны Алімп Беларусі».
Фёдар Фёдаравіч — шматгранны і цікавы аўтар, грамадзянін і патрыёт сваёй краіны. Лейтматыў яго творчасці — любоў да Радзімы. Аўтар апавядае пра наш хуткаплынны час, пра жыццё і сучаснікаў, пра салігорскіх гарнякоў, паляўнічых. Душэўнай цеплынёй і шчырасцю прасякнуты яго радкі пра каханне, з любоўю і павагай піша пра жанчыну – маці, каханую, бабулю.

Падчас імпрэзы гучалі вершы паэта, праз іх раскрываўся творчы і жыццёвы шлях Фёдара Гурыновіча. Гучалі песні, напісаныя на яго паэтычныя творы, калегі па пяры дзяліліся сваімі ўражаннямі аб літаратурным таленце нашага земляка.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, дзіцячы пісьменнікі і публіцыст Алена Стэльмах, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Гальпяровіч, паэт, чытальнік вершаў Мікалай Хітроў і сам пісьменнік.
Пісьменнік — даўні сябар бібліятэкі, яго творчы лёс цесна звязаны з установай. На вечары, Юлія Саенка, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі, расказала пра электронны рэсурс “Гурыновіч Фёдар Фёдаравіч. Віртуальны кабінет пісьменніка-земляка”, створаны на сайце ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка”.
База дадзеных складаецца з 8 рубрык, якія ахопліваюць біяграфію, агляд творчасці, тэксты твораў, эсэ-ўспаміны пра нашых землякоў, з якімі сустракаўся Фёдар Гурыновіч. У асобную рубрыку сабраны песні на вершы паэта-земляка, раскрыты багаты свет яго захапленняў.
У віртуальным кабінеце прадстаўлена рубрыка для дзяцей «Літаратурны нон-стоп «З кнігай па родным краі». Тут сабраны апавяданні і вершы. Да іх прыкладаюцца ілюстрацыі, віртуальныя гульні.
Віртуальны кабінет дае магчымасць для творчасці. Сабраны мерапрыемствы, сеткавыя акцыі, конкурсы, арганізаваныя бібліятэкай паводле твораў пісьменніка.
Сучасны падыход бібліятэкараў, накіраваны на папулярызацыю творчасці пісьменніка-земляка, уразіў удзельнікаў мерапрыемства і атрымаў высокую адзнаку пісьменнікаў і калег з Нацыянальнай бібліятэкі.
Запамінальная вечарына, напоўненая паэзіяй, яркімі ўражаннямі падышла да завяршэння, а праца бібліятэкараў і Фёдара Гурыновіча працягнецца далей і знойдзе сваё адлюстраванне ў віртуальным кабінеце пісьменніка-земляка.

Свежие записи

Рубрики

Апрель 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x