Імерсіўная гульня-хадзілка
Хатка.ВУ
даведацца за 20 хвілін пра звычаі
і традыцыі беларусаў складана,
а на полі нашай гульні-блукалкі — проста!
МЫ АБАВЯЗКОВА ПАВІННЫ РАСКАЗАЦЬ, ЯК ГУЛЯЦЬ І ШТО БУДЗЕ ДАЛЕЙ!
Атрымай нашу незвычайную фішку. Кінь кубік. І ўпэўнена прайдзі шлях, поўны выпрабаванняў і падступных няпростых пытанняў ад кропкі «УВАХОД» да кропкі «КУФАР».
Толькі Ключ Ведаў дапаможа табе адкрыць наш куфар і атрымаць ПРЫЗ!
Мэта гульні:
Садзейнічаць адкрыццю свету прадметаў побыту, традыцый мінулага Салігоршчыны сродкамі гульнявой дзейнасці.
Задачы:
1. Знаёміць дзяцей і дарослых з побытам і традыцыямі беларускага народа, літаратурнай спадчынай, звязаным з побытам сялянскага дома.
2. Садзейнічаць пашырэнню ведаў аб культуры і традыцыях беларусаў.
3.. Ствараць добры настрой на працягу гульнявых дзеянняў.
ПРАВІЛЫ
АДКАЖЫ І ІДЗІ ДАЛЕЙ
Пытанне? Чытай-адказвай-ідзі далей. Не адказаў? Перадай ход іншаму гульцу!
НЕ ПАШАНЦАВАЛА
Гулец вяртаецца назад па полі гульні на кропку, да якой вядзе стрэлка.
УЗОРЫ БЕЛАРУСКАЙ ДУШЫ
Адгадайце свята па знаку, не вымаючы паштоўку з канверта.
ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ ДЛЯ ПРАВЕРКІ ЎНУТРЫ ПАШТОЎКІ!
Памыліліся? Ход пераходзіць да наступнага гульца.
ЧАС ЧЫТАЦЬ!
Адкрыйце буклет-букет і зачытайце ўслых цытату вядомага беларускага паэта.
УСЛУХАЙЦЕСЯ Ў МІЛАГУЧНАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ…
ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ
УСЁ АТРЫМАЕЦЦА!
— апрануць ляльку ў беларускі народны касцюм;
— выразаць выцінанку;
— пачысціць бульбу.
Выканалі? Малайцы!
ВЫ ЗАРАБІЛІ ПЯЦЬ ХАДОЎ НАПЕРАД СВАІМІ ЎМЕЛЫМІ РУКАМІ!
САЛІГОРШЧЫНЫ МАЁЙ КАРАНІ
Арэлі
ВЫШЭЙ ВЯСЁЛКІ
Складзіце пазл і пазнаёмцеся з унікальнымі салігорскімі святамі, унесенымі ў нематэрыяльную спадчыну Беларусі (ЮНЕСКА).
Гучныя цацкі
ЦЁПЛАЕ АЙЧЫНА
Пазнаёмцеся са спадчынай, сакрэты якога захоўвае народны майстар.
Харастоўскія прысмакі
ЗАПРАШАЙЦЕ Ў ГОСЦІ!
Цяпер вы будзеце ведаць рэцэпты дзвюх аўтэнтычных страў нашай Салігоршчыны.
ГУКІ ПРОДКАЎ
Скануйце QR-код. Гатовы паспрачацца, вы такога яшчэ не чулі! Даведайцеся, што гэта.