«Табой я жыў, табой жыву…»: пра жонку Якуба Коласа.
У выдавецкім доме «Звязда» ў 2022 годзе выйшла ў свет кніга пра жонку Якуба Коласа «Табой я жыў, табой жыву…».
Пра народнага паэта Беларусі Якуба Коласа напісаны сотні кніг, навуковых прац і даследаванняў. Яго жыцце і творчасць шырока разгледжаны, але яшчэ знаходзяцца невядомыя творы, папаўняюцца эпісталярны жанр і інскрыпты.
Вобраз Якуба Коласа, бацькі і мужа быў бы няпоўны, калі б не выхад ў свет гэтай кнігі, якая прысвечана жонцы паэта – Марыі Дзмітрыеўнне (у замужжы – Міцкевіч, у дзявоцтве – Каменскай). Пад адной вокладкой – вершы і лісты Якуба Коласа да жонкі, успаміны пра яе, дакументы, прысвячэнні, фатаздымкі.
Марыя Дзімітрыеўна пакінула гэты свет зарана, на 55–м годзе жыцця. Яна ахвяравала сябе сям’і, каханаму мужу – генію, любімым сынам, братам, блізкім, знаемым і незнаемым людзям. Яе жыцце склалася так, што яна не дачакалася сына Юрку з фронту і роднага брата з ГУЛАГу і нічога пра іх не даведалася, як і пра многіх блізкіх і знаемых, што былі ўкінуты ў жарало рэпрэсій і згублены падчас Другой сусветнай вайны.
Гэта кніга – доўг памяці прамых нашчадкаў Песняра – унучкі і праўнучкі. Апавяданне атрымалася па – сямейнаму цеплым і добрым і паўплывае на раскрыцце шматграннай асобы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, яго жыццёвых варункаў і творчых памкненняў, матывацыі ўчынкаў і таямніц паэтычнай душы.