Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» арганізавала для вучняў пачатковых класаў свята беларускай літаратуры і роднага слова. Для хлапчукоў і дзяўчынак першай, другой, трэцяй гімназіі і пятай школы горада Салігорска прайшлі творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі Інай Фраловай і Аленай Лемеш. Для дзяцей на беларускай мове прагучалі вершы, казкі, апавяданні. Вучні ўдзельнічалі ў прапанаваных конкурсах, размаўлялі на роднай мове.
Мерапрыемствы адбыліся пры падтрымцы выдавецкага дома «Звязда», які прапанаваў аўтограф-сесію. Маленькія салігарчане змаглі набыць кнігі, напісаныя на роднай мове, а чытачы бібліятэкі атрымалі ад Іны Фраловай у падарунак зборнік твораў «Калі адцвіце ядловец».
Творчыя сустрэчы з пісьменнікамі Інай Фраловай і Аленай Лемеш
























