Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Творчая сустрэча “Сцежкі зведаныя і нязведаныя”

Дек 21, 2023 | #Краеведение, Литературно-краеведческое объединение «Вытокі», Читальный зал

21 снежня ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі сумесна з навучэнцамі ДУА “Гімназія №3 г. Салігорска” арганізавалі творчую сустрэчу “Сцежкі зведаныя і нязведаныя”, прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння таленавітага прадстаўніка беларускай савецкай літаратуры пасляваеннага перыяду, нашага земляка Аляксея Мікалаевіча Кулакоўскага. Вядучая мерапрыемства бібліятэкар Н.Мігун пачала размову аб неабходнасці захавання літаратурнай спадчыны сваёй малой Радзімы.

Сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Аляксеем Кулакоўскім падзяліўся пісьменнік-зямляк Фёдар Гурыновіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Я. Маўра.
Потым гасцям была прадстаўлена прэзентацыя па аповесці А.Кулакоўскага “Родныя шыроты”. Яшчэ на слуху такія назвы, як Кавалёва Лаза, Пясчанка, Юсцікакава Горка. Мала хто з нас памятае, што было урочышча, якое мела назву Шаўчыха. А непадалёку ад Шаўчыхі было Белае балота. Багна, а белае. Яшчэ былі: Зосін Лужок, Дзедаў лес, Мянёва і іншыя мясціны. Шмат чаго цікавага даведаліся прысутныя сустрэчы, змаглі пераканацца ў тым, што творы гэтага цікавага і самабытнага пісьменніка актуальныя і ў наш час.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Літаратурны партрэт на фоне юбілею”.

Свежие записи

Рубрики

Апрель 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x