Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Творчая сустрэча «Мова родная – лепшая ты» з Аленай Разумоўскай

Фев 21, 2025 | Творческая встреча, Филиал №2

21 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле №2 прайшла творчая сустрэча «Мова родная – лепшая ты» з Аленай Разумоўскай, аўтарам паэтычных зборнікаў на рускай і беларускай мовах, кіраўніком клуба аматараў мастацкага слова «Верас» ДУК «Салігорскі краязнаўчы музей».
Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.
На сустрэчу прыйшлі навучэнцы 3-га класа ДУА «Гімназія №2 г.Салігорска».
З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася Саенка Ю.В., загадчык аддзела маркетынгу. Яна ўручыла Разумоўскай Алене Міхайлаўне падзячны ліст за ўдзел у акцыі «Паэтамі апеты край», прысвечанай 100-годдзю Салігорскага раёна.

Пісьменніца таленавіты педагог з вялікім вопытам работы з дзецьмі. Яна падрыхтавала для хлопчыкаў і дзяўчынак свята роднага слова, падчас якога чытала асабістыя вершы, знаёміла са сваімі кнігамі, зрабіла акцэнт на інтэрактыўных заданнях, якія змешчаны ў выданнях. Алена Міхайлаўна падкрэслівала прыгажосць беларускага слова, меладычнасць і непаўторнасць роднай мовы. Дзеці разам з аўтарам чыталі вершы, адказвалі на пытанні, вырашалі загадкі. Госцяй мерапрыемства стала гераіня кніг па здаровым ладзе жыцця – вавёрачка Вера. Яна вучыла хлопчыкаў і дзяўчынак правілам добрых паводзін і падаравала ўсім школьнікам салодкія падарункі.
Цікавае мерапрыемства дапоўніў Васіль Ціжык, тэхнічны дырэктар мультымедыйнага часопіса «Верас». Ён адзначыў, як разам з Аленай Разумоўскай, галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага альманаха «Верас», яны выдаюць часопіс і кнігі з яркімі ілюстрацыямі, ужываюць сучасныя кампутарныя тэхналогіі.
Алена Міхайлаўна правяла з дзецьмі чытацкаю эстафета «На мове роднай размаўляю». Яна прапанавала на грыфельнай дошцы напісаць сваё любімае слова на беларускай мове.
Алена Міхайлаўна падарыла бібліятэцы свае кнігі.

0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x