21 сакавіка у раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча “Кніжкін цуд” з паэткай Аленай Разумоўскай, аўтарам больш за дваццаць паэтычных зборнікаў на рускай і беларускай мовах. Мерапрыемства было прысвечана Сусветнаму дню паэзіі.
На сустрэчу прыйшлі навучэнцы 2-га класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Салігорска». Алена Міхайлаўна, таленавіты педагог з вялікім вопытам работы з дзецьмі, падрыхтавала для ўдзельнікаў свята роднага слова.
Знаёміла са сваімі кнігамі, зрабіла акцэнт на інтэрактыўных кнігах з заданнямі, падкрэсліла прыгажосць роднай мовы. Рабяты разам з аўтарам чыталі вершы, адказвалі на пытанні, вырашалі загадкі. Госцяй мерапрыемства стала гераіня кніг па здаровым ладзе жыцця — вавёрачка Вера. Яна вучыла хлопчыкаў і дзяўчынак правілам добрых паводзін і падаравала ўсім школьнікам салодкія падарункі.
Цікавае мерапрыемства дапоўніў Васіль Цыжык, тэхнічны дырэктар мультымедыйнага часопіса «Верас». Ён адзначыў, як разам з Аленай Разумоўскай, галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага альманаха “Верас”, яны выдаюць часопіс і кнігі з яркімі ілюстрацыямі, ужываюць сучасныя кампутарныя тэхналогіі.
Юныя чытачы атрымалі магчымасць размаўляць на беларускай мове, пачулі цудоўныя вершы, праявілі свае інтэлектуальныя здольнасці.
Да 100-гадовага юбілею Салігорскага раёна Алена Міхайлаўна падарыла бібліятэцы свае кніжкі “Учиться интересно. Цифры” з серыі кніг для маленьких «Страна знаний. Первые шаги» і зборнік вершаў «В стране Дошколяндии».