21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэцы сабраліся настаўнікі, бібліятэкары, прыхільнікі роднага слова на творчую сустэчу “Калі радок дыктуе пачуццё…” з беларускім паэтам Леанідам Дранько-Майсюком. Госць адзначыў, што родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Кожны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, усвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак.
Узгадаў паэт класікаў беларускай літаратуры Янку Купалу, Івана Мележа, Максіма Танка і іх цудоўныя творы, якія раскрываюць прыгажосць роднага слова.
Леанід Дранько-Майсюк чытаў свае вершы для прысутных, дзяліўся творчымі планамі, знаёміў са сваімі кнігамі і творчасцю.
Прысутныя дзякавалі пісьменніка за цікавую пазітыўную сустрэчу. Арганізатары, на добры ўспамін, падаравалі кубак з выявай горада Салігорска .
Сустрэча адбылася пры падтрымцы выдавецкага дома “Звязда”. Усе жадаючыя маглі набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.