У Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэцы для чытачоў абанемента зладзілі святочную латарэю “Шчаслівы нумар”.
Кожны з чытачоў бібліятэкі на пачатку года атрымлівае новы нумар фармуляра. Чытачы, якія прыйшлі ў першыя дні года сталі ўдзельнікамі латарэі і мелі магчымасць выбраць кнігі з новых паступленняў літаратуры, а потым, на працягу ўсяго году, яны будуць атрымліваць запрашэнні на мерапрыемствы, арганізаваныя ў бібліятэцы.