Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкары Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэкі разам з хлопчыкам Васільком правялі свята «Сцяжынкамі роднай мовы» ў ДУА «Краснаслабодскі дзіцячы садок №1».
Малыя адправіліся ў цікавае падарожжа па творах Рыгора Барадуліна. Сёлета адзначаецца 90-годдзе з дня яго нараджэння. Дзеткі з задавальненнем слухалі вершы пра дзяўчынку Лану, пазнаёміліся з азбукай «Вясёлы вулей», а яшчэ палічылі з дапамогай сваіх пальчыкаў кошак з верша «Колькі кошак у кашы?». Напрыканцы сустрэчы дзеці адгадвалі загадкі.
Нам усім трэба любіць і шанаваць сваю родную мову, размаўляць і чытаць цікавыя беларускія творы.
Свята «Сцяжынкамі роднай мовы»
