Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права

Апр 21, 2023 | Литературно-краеведческое объединение «Вытокі»

23 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права.
З гэтай нагоды ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” раённай цэнтральнай бібліятэкі сумесна з навучэнцамі ДУА “Гімназія № 2 г.Салігорска” і студэнтамі УА “Салігорскі дзяржаўны каледж” падрыхтавалі літаратурную сустрэчу з паэтам і празаікам Ф.Ф. Гурыновічам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровым грамадзянінам Салігорскага раёна.

Паміж творцам і моладдзю адбылася цікавая размова. Пісьменнік чытаў свае вершы, адказваў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. За лепшыя пытанні ўдзельнікі атрымалі прызы. Студэнт УА “Салігорскі дзяржаўны каледж” Шалай Матвей пачытаў свой асабісты верш і атрымаў добрыя парады ад Ф.Ф.Гурыновіча.
Усе добра ведаюць, што ўяўляе сабой кніга, але не кожны ведае, што такое аўтарскае права, у чым яго сэнс, што яно замацоўвае, каму можа належыць. Вось аб гэтым узельнікі сустрэчы і даведаліся ад кансультанта натарыяльнай канторы Салігорскага раёна Гарбуновай Ю.В.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “З кнігай па жыцці”.
Сустрэча была пазнавальнай для ўсіх, бо кніга з’яўляецца жывой крыніцай творчага натхнення.

Свежие записи

Рубрики

Октябрь 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x