Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Перамога ў абласным конкурсе на стварэнне лепшага віртуальнага рэсурсу пра пісьменніка-земляка

Дек 18, 2023 | Районная центральная библиотека

ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка” стала пераможцам абласнога конкурсу на стварэнне лепшага віртуальнага рэсурсу пра пісьменніка-земляка на афіцыйных сайтах бібліятэк у межах абласнога літаратурна-краязнаўчага праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”. База дадзеных “Гурыновіч Фёдар Фёдаравіч. Віртуальны кабінет пісьменніка-земляка”, размешчаная на сайце ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка”, была удастоена дыплома 1-й ступені. Калектыў бібліятэкараў атрымаў высокую адзнаку сваёй пленнай працы.
З верасня 2022 года па снежань 2023 года ў Мінскай вобласці намаганнямі публічных бібліятэк рэалізоўваўся абласны літаратурна-краязнаўчы праект. На конкурс былі прадстаўлены 9 прац ад бібліятэк вобласці.

30 лістапада 2023 г. на базе ДУК “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Прануза” адбылася абласная школа метадыста. На мерапрыемстве была адзначана граматай ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна” Саенка Ю.В., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу, за высокія вынікі ў прафесійнай дзейнасці, вялікі асабісты ўклад у стварэнне віртуальнага кабінета Фёдара Гурыновіча.

Свежие записи

Рубрики

Июнь 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x