Бібліятэкары Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэкі завіталі ў ДУА «Краснаслабодскі дзіцячы садок №1». Для сваіх маленькіх сяброў правялі паэтычны ланцужок «Пра родны край з любоўю», прысвечаны 75-годдзю знакамітага паэта Салігоршчыны Фёдара Фёдаравіча Гурыновіча.
Дзеткі даведаліся аб жыцці і творчасці Фёдара Фёдаравіча і, паслухаўшы вершы паэта аб роднай прыродзе, узяўшыся дружна за рукі сплялі прыгожы «паэтычны ланцужок».
Напрыканцы мерапрыемства Святлана Валер’еўна прапанавала малым гульню «Збяры грыбы ў кошык». Дзеці вельмі хутка справілася з заданнямі.
Паэтычны ланцужок «Пра родны край з любоўю»












