Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Паэтычная імпрэза “Ніколі не змоўкнуць Купалы і Коласа словы”

Апр 28, 2022 | 2022 - Год исторической памяти, Читальный зал, Юношеский абонемент

У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць імёны, творчасць якіх найбольш поўна адлюстроўвае духоўнае жыццё і думкі народа. Янка Купала і Якуб Колас – таленавітыя стваральнікі неўміручых паэтычных твораў і мастацкай прозы.
“Ніколі не змоўкнуць Купалы і Коласа словы” пад такой назвай 26 красавіка ў раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла паэтычная імпрэза, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа.
Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў маладога пакалення цікавасці да творчасці яскравых прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Удзельнікі, вучні ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Салігорска” і ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Салігорска”, мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з жыццём і творчасцю славутых беларускіх песняроў, а і з задавальненнем прачытаць вершы Я.Купалы і Я.Коласа, якія падрыхтавалі самі. Супрацоўнікі бібліятэкі падаравалі ўсім удзельнікам кнігу “Памяць.Салігорскі раён” і ўзнагародзілі дыпломамі.
Марыніч Юлія
Якуб Колас «У яго быў свет цікавы» (урывак з паэмы «Сымон-музыка»)
Яраслаў Бабко
Якуб Колас «Голас зямлі»
Карніевіч Лізавета
Якуб Колас Урывак з паэмы «Новая зямля»
Іванова Соф’я
Янка Купала «Спадчына»

Свежие записи

Рубрики

Март 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x