13 лютага для юных чытачоў раённай дзіцячай бібліятэкі прайшло падарожжа па творчасці «Ен раскрыў нам скарбы Радзімы», прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка.
Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з творчасцю гэтага цікавага і таленавітага чалавека, з літаратурна-мастацкім выданнем «Скарбы Радзімы». Вучні адкрывалі для сябе «Сем цудаў Беларусі», адпраўляліся ў вандроўку з кнігай «Дзівосны карабель», падлічвалі «Сонечныя пялёсткі», гартаючы месяц замесяцам. Дзякуючы пісьменніку, падарожнічалі па нацыянальных парках Беларусі.
Сапраўдным дзівам для дзяцей стала наша родная Беларусь, пра якую з вялікай пашанай і любоўю піша Уладзімір Ягоўдзік.
Падарожжа па творчасці «Ён раскрыў нам скарбы Радзімы»











