Ці ведаеш ты, калі ўзнік тэрмін «беларуская мова»? А якія словы складаюць аснову беларускай лексікі? Колькі літар у сучасным беларускім алфавіце?
Усё гэта і многае іншае — у найпершай анлайн-віктарыне аб беларускай мове «Падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі», на стварэнне якой прысвяціла не адзін месяц даследаванняў супрацоўніца чытальнай залы бібліятэкі Мігун Н. Н.
Віктарына складаецца з 8 тураў. Асаблівай увагі заслугоўвае 5 тур аб самабытных словах у творчасці пісьменнікаў-землякоў.
Самабытныя словы — гэта ўнікальныя, часта дыялектныя або аўтарскія выразы, якія адлюстроўваюць адметнасць беларускай мовы, яе каларыт і багацце, перадаюць глыбокі сэнс і асаблівыя адценні.
Была пастаўлена мэта знайсці такія словы ў творчасці пісьменнікаў-землякоў і расказаць аб іх карыстальнікам.
Наша віктарына аб беларускай мове аб’яднала школьнікаў ДУА «Акцябрская базавая школа Салігорскага раёна» ў адну гучную каманду!
Не пускай мову заміраць. Гуляй, вучыся, хваліся!









