Якуб Колас – адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы. Шматграннасць таленту Я. Коласа выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, а таксама ў публіцыстыцы. Немагчыма пералічыць усё зробленае Я. Коласам для развіцця і ўзбагачэння беларускай літаратуры, культуры, навукі. І нельга не адзначыць яго ўклад у дзіцячую літаратуру. Шмат увагі ўдзяляў ён праблемам школьнага навучання і выхавання.
Мы ўсе ведаем Якуба Коласа больш як паэта, які ў сваіх вершах шчыра і праўдзіва пісаў аб народзе, яго жыцці і працы, думках і жаданнях, аб роднай прыродзе і любові да Радзімы.
Старобінская гарпасялковая бібліятэка адзначыла юбілей паэта літаратурным аглядам творчасці “Колас – празаік, Колас — паэт”. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні ДУА “Старобінская сярэдняя школа” з класным кіраўніком Рудэнка Людзмілай Раманаўнаўнай.