«Як сказаць па-беларуску» — гэта вельмі практычная і цікавая кніга для тых, хто хоча адказаць на пытанне, чаму ж так складана выказаць простую думку на сваёй мове. У гэтым выданні вы знойдзеце беларускія назвы самых розных прадметаў і з’яў, з якімі мы часта сутыкаемся ў сваім жыцці: дома, у школе, на прыродзе, у горадзе і вёсцы.
Зручныя прыклады выкарыстання гэтых слоў у творчасці беларускіх пісьменнікаў, каляровыя малюнкі — усё гэта змяшчае кніга, каб вы не толькі навучыліся казаць па-беларуску, але і пранікліся гучаннем беларускай мовы.
Вельмі прыемна, што ў гэты зборнік уключаны верш нашага земляка Ф. Гурыновіча «Кнігаўка».
Сёння з кнігай «Як сказаць па-беларуску» знаёміліся вучні ДУ «Сярэдняя школа № 8 г. Салігорска». Спадзяемся, што яна патрэбная будзе як у вучобе, так і ў паўсядзённым жыцці.










