22 мая ў раённай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 1 класа ДУА «Гімназія №3 г.Салігорска» прайшла літаратурная размінка «Сонечны чараўнік», прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, яго кнігамі, прадстаўленымі на выставе «Сонечны чараўнік Васіль Вітка».
У ходзе мерапрыемства дзеці чыталі казкі «Азбука Васи Весёлкина», адгадвалі загадкі і абмяркоўвалі галоўных герояў і ўчынкі персанажаў казкі «Ваверчына гора».
Літаратурная размінка «Сонечны чараўнік»







