Бібліятэкары Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэкі завіталі ў ДУА «Краснаслабодскі дзіцячы садок №1» да сваіх маленькіх сяброў і пазнаёмілі іх з беларускім пісьменнікам Максімам Лужаніным. Тут адбылося літаратурнае знаёмства «Хто робіць пагоду?» з творчасцю пісьменніка-земляка. У гэтым годзе адзначаецца яго 115-гадовы юбілей.
Дзеткам бібліятэкары прачыталі ўрыўкі з казкі «Хто робіць пагоду», падзеі якой адбываюцца ў краіне Салодкага Сну. У ёй маленькі хлопчык Міхалка сустракаецца са стыхіямі, якія адбываюцца ў прыродзе. Правялі для малых пальчыкавую гімнастыку «Хмаркі-сонейка» і пагулялі ў гульню «Прагноз надвор’я», у якой «дыктар тэлебачання», ролю якога выконвала дзяўчынка Каця, павінен пазнаёміць тэлегледачоў з прагнозам надвор’я.
Але раптам гук знікае, і яму патрэбна паведаміць інфармацыю без слоў, толькі з дапамогай эмоцый, мімікі і пантамімы. Выхаванцы з задавальненнем дапамаглі «дыктару» перадаць прагноз надвор’я. Усё атрымалася вельмі добра. І вось на такой прыемнай ноце і скончылася сустрэча.га выконвала дзяўчынка Каця, павінен пазнаёміць тэлегледачоў з прагнозам надвор’я.