Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Літаратурна-тэатралізаваная пастаноўка «Мой край, мой рай, мая Салігоршчына!»

Ноя 23, 2023 | #Краеведение, Литературно-краеведческое объединение «Вытокі», Читальный зал

Хлеб і соль у лёсе чалавецтва, у лёсе чалавека… Якая цудоўная неабсяжная тэма. Адчувалі сябе перад хлебам і соллю ў даўгу мастакі, пісьменнікі, паэты, шчодра прысвячалі ім свае творы, а доўг не змяншаўся. Такія ўжо яны, хлеб і соль.
А што мы ведаем пра іх? З якіх глыбінь гісторыі яны прыйшлі да нас? Дзе і як набылі павагу людскую? Аб гэтым і адбылася размова ў раённай цэнтральнай бібліятэцы.
Прасачыць шлях хлеба і солі, які знайшоў адбітак у павер’ях, звычаях, святах беларусаў было прапанавана і гасцям мерапрыемства.

Удзельнікi літаратурна-краязнаўчага аб’яднання «Вытокі» з навучэнцамі ДУА «Гімназія №2 г.Салігорска» падрыхтавалі літаратурна-тэатралізаваную пастаноўку «Мой край, мой рай, Салігоршчына мая», дзе гучалі словы падзякі, словы павагі да хлеба і солі.
Госцi змаглі стаць удзельнікамі інтэрактыўнай гульні «Гаспадыня». За актыўны ўдзел і цікавыя адказы дзеці атрымлівалі каравай і добры настрой.
Гасцямі сустрэчы былі вучні ДУА «Гімназія №3 г.Салігорска» і студэнты УА «Салігорскі дзяржаўны каледж».
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Іх вялікасць хлеб і соль».

Свежие записи

Рубрики

Апрель 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x