Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Роднай мове часцінку душы прысвячаю”

Фев 22, 2023 | Литературно-краеведческое объединение «Вытокі»

У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага.
Менавіта яна, родная мова, робіць нас адметнымі ў свеце, бо яна адна з асноўных прыкмет нацыі. У гэты дзень праводзяцца ярмаркі і выставы кніг, праходзяць мерапрыемствы, сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі.
Не засталіся ў баку ад гэтай даты і ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” раённай цэнтральнай бібліятэкі.
У арганізацыі сустрэчы аказалі дапамогу навучэнцы агульнаадукацыйных школ горада: ДУА “Гімназія №2 г.Салігорска”, ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Салігорска” і ДУА “Сярэдняя школа №14 г.Салігорска”.

Пастаянныя ўдзельнікі літаратурна- краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” і навучэнцы ДУА “Гімназія №2 г.Салігорска” разам са сваімі настаўнікамі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Роднай мове часцінку душы прысвячаю”. Вядучыя мерапрыемства салігорская паэтка Валянціна Бабко-Аляшкевіч і бібліятэкар Ніна Мігун пастараліся, каб гэта сустрэча запомнілася надоўга. Усе ўдзельнікі дружна і з азартам адказвалі на пытанні вядучых, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, паказалі веды па гісторыі і арфаграфіі беларускай мовы. За лепшыя адказы вучні атрымалі прызы.
Госць мерапрыемства С.М. Мурашка, старшы кансультант натарыяльнай канторы Салігорскага раёна, выказала думку, што менавіта такія сустрэчы і выклікаюць у маладых людзей жаданне крыху па-іншаму, больш адказна ставіцца да вывучэння роднай мовы.
Да мерапрыемства бібліятэкарамі была падрыхтавана кніжная выстава “Родная мова – мой выток, мая аснова”.

0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x