
Бiблiятэкары Краснаслабодскай гарпасялковай бiблiятэкi запрасiлi вучняў 6 «А» класа ДУА «Краснаслабодская сярэдняя школа Салігорскага раёна» у краязнаўчы куток «З куфэрка даўнiны».
Гэты куток незвычайны, бо яго аддзяляе ад сучаснасці вельмі шмат гадоў. Дзецям прапанавалі краязнаўчыя хвілінкі «Чым хата багата, тым і рада».
Святлана Валер’еўна расказала, як жылі нашы дзяды, прадзеды, чым займаліся, якія любімыя заняткі ў іх былі, як вялі сваю гаспадарку. Яна паказала рэчы, якімі карысталіся ў паўсядзённым жыцці гаспадары.