Да Дня ведаў у Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэцы прайшло краязнаўчае падарожжа «Вандроўкі па роднай Салігоршчыне».
Разам з бібліятэкарам дзеці адправіліся ў вандроўку па родным краі. Так як наша малая Радзіма — Салігоршчына, а горад Салігорск з’яўляецца нашым раённым цэнтрам, мы ўспомнілі аб узнікненні горада і зменах, якія адбыліся да яго юбілею, які адзначаўся зусім нядаўна.
Адно з галоўных багаццяў нашай краіны — лес. Бібліятэкар прапанавала дзеткам пагуляць у гульню «З якога дрэва лісток». Расказваючы пра дрэвы, вядучая нагадвала аб тым, што многія дрэвы далі назву вёскам нашай Салігоршчыны. Напрыканцы мерапрыемства дзеці даведаліся аб узнікненні пасёлка Красная Слабада.