Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на старонках часопіса «Мастацтва» з’явіўся ўнікальны праект «За дзень наступны ўсяе зямлі», дзе ажываюць карціны з фонду музея гісторыі ВАВ!
Намаганнямі ўдзельникаў праекта творы беларускіх мастакоў ажывуць. Праз QR-код чытачы змогуць заглыбіцца ў прастору карціны, не толькі ўбачыць, але і пачуць. І аддаць даніну павагі памяці тых, хто прайшоў па той вайне.
У першым нумары часопіса з’явілася карціна Аляксандра Дзямарына «Пераправа. Год 1944». Палатно, алей. 1985
Азнаёміцца з часопісам можна ў чытальнай зале літаратуры па мастацтве раённай цэнтральнай бібліятэкі (4 паверх).
Інтэрактыўнасць у глянцавым часопісе «Мастацтва»!
