Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Інтэрактыўная гульня-падарожжа «Урокі роднага слова»

Фев 24, 2025 | Кривичская сельская библиотека

Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі арганізавала інтэрактыўную гульню-падарожжа «Урокі роднага слова». Дзеці маглі ўбачыць доўгі і складаны шлях развіцця беларускай мовы, адкуль узнікла беларускае кнігадрукаванне і які ўплыў на гэтыя працэсы аказалі выдатныя беларускія асветнікі. Рабяты з цікавасцю праслухалі легенду «Адкуль пайшлі беларусы». У гульню пазнання моўных скарбаў дзеці ўключыліся з захапленнем. Яны актыўна спаборнічалі ў конкурсах «Перакладчыкі», «Словаведы», «Старонкі мінулага і сучаснага», выконвалі розныя заданні: спаборнічалі ў перакладніцкім майстэрстве, разгадвалі літаратурную крыжаванку, адгадвалі загадкі і зашыфраваныя фразы, растлумачвалі іх значэнне, шукалі пачатак і канец прыказак, адказвалі на пытанні віктарыны «Старонкі мінулага і сучаснага».

Пры заканчэнні мерапрыемства дзеці апрабавалі новую гульню «Беларускі арнамент. Лато». Бібліятэкар патлумачыла ім значэнне кожнага элемента, раскрываючы таямніцы беларускай культуры. Ромб – сімвал урадлівасці, а вось сонца – крыніца жыцця і цяпла. Дзеці слухалі і ўспрымалі гэтыя веды як каштоўны скарб. Гульня завяршылася дружна, і нават тыя, хто спачатку саромеўся, з радасцю дэманстравалі свае карткі з закрытымі арнаментамі.

Свежие записи

Рубрики

Март 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x