Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Інфармацыйная гадзіна “Хлеб – святыня беларусаў”

Окт 16, 2024 | Читальный зал

Штогод 16 кастрычніка ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, адзначаецца Сусветны дзень хлеба. Ён быў заснаваны ў 2006 г. па ініцыятыве Міжнароднага саюза пекараў і пекараў-кандытараў.
Хлеб піша біяграфію краіны. Колькі яго, які ён, якія адносіны да яго – звесткі кладуцца радкамі ў гэту біяграфію.
А што мы ведаем пра яго? Як хлеб змог стаць не проста ежай – святыняй нашай, увасабленнем жыцця на зямлі? Вось аб гэтым ішла размова ў раённай цэнтральнай бібліятэцы на інфармацыйнай гадзіне “Хлеб – святыня беларусаў”.

Удзельнікі літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” сумесна з навучэнцамі ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Салігорска” падрыхтавалі конкурс чытальнікаў вершаў пра хлеб, у якіх гучалі словы падзякі, словы павагі да хлеба. Ацэньвала выступленні журы, у складзе якога былі: салігорская паэтка Н. Семяновіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Салігорска” Т. Дзічкоўская, кіраўнік літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” Н. Мігун. Пры падвядзенні вынікаў пераможцамі сталі: Бандарэнка Давід, Ефімовіч Мілана, Карповіч Мілана, а прыз сімпатый гледачоў атрымалі Клішэвіч Ягор, Лузай Маргарыта, Лапотка Дар’я.
Госці мерапрыемства змаглі стаць удзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Млын”. За актыўны ўдзел вучні атрымлівалі хлебныя вырабы. З добрым настроем і вялікім жаданнем вярнуцца сюды зноў, пакінулі яны бібліятэку.

0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x