15 лютага ў Жабінскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гутарка-ўспамін «Жыццё як песня», прысвечаная Году беларускай жанчыны. Бібліятэкар расказала гасцям пра Надзею Вікенцьеўну Мароз, якая праславілася сваім талентам на ўсю рэспубліку. Яна была салісткай калектыву мастацкай самадзейнасці, які дзейнічаў пры Жабінскім сельскім доме культуры. Сама складала і выконвала трапныя прыпеўкі. Надзея ўцягнула ў творчасць і свайго мужа Яўгенія Фёдаравіча. Марозавы спявалі і дуэтам, і ў вакальным гурце. Прадстаўлялі яны гледачу і тэатралізаваныя сцэнкі, і беларускія народныя песні, і ўласныя песні.
Матэрыялы і фотаздымкі аб дзейнасці калектыву сабраны ў альбоме «Умеем ли мы отдыхать?», які знаходзіцца ў бібліятэцы. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з матэрыяламі газетных артыкулаў і фотаздымкамі тых часоў.









