25 мая ва ўсім свеце адзначаюць Дзень ручніка. Для беларусаў ручнік – не проста рэч хатняга выкарыстання, але і нацыянальная каштоўнасць.
Мова вышыўкі, не горшая за словы, можа расказаць гісторыю беларускага народа. Яна адкрывае нам цэлы свет вобразаў, падзей, вераванняў і лёсаў многіх пакаленняў беларусаў.
Да Дня ручніка ў Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэцы прайшла гадзіна народных традыцый «Ад родных вытокаў». На мерапрыемства запрасілі ўдзельнікаў клуба «Залаты ўзрост». Бібліятэкары расказалі аб традыцыях нашых продкаў, звязаных з ручніком, а таксама аб народных прыметах па яго выкарыстанню, аб значэнні вышытых на ім узораў і сімволіцы.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам з задавальненнем праспявалі песню «Ручнікі».
Гадзіна народных традыцый «Ад родных вытокаў»








