Хто сказаў, што сучасныя дзеці не чытаюць творы беларускіх класікаў? У нас чытаюць, прычым з вялікім задавальненнем! На пляцоўцы Крывіцкай сельскай бібліятэкі адбылася гадзіна беларускай кнігі «Маіх радкоў няма без Беларусі», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Купалы. Удзельнікі чыталі верш «Хлопчык і лётчык», прыгадалі малазнаёмыя старонкі жыцця паэта, адказалі на даволі складаныя пытанні, нават для дарослых. Як высветлілася, дзеці добра знаёмы з творчасцю Я. Купалы.