13 студзеня ў Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэцы ў межах літаратурна–краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” адбыўся фальклорны кругаварот “Каля агню каляднай свечкі”. Гэта мерапрыемства было прысвечана старажытнаму абраду беларусаў – “Каляда”. Сюрпрызам для гасцей стала самая цікавая і самая ўрачыстая частка свята – абрад “Ваджэнне казы”, які падрыхтавалі ўдзельнікі літаратурна – краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” раённай цэнтральнай бібліятэкі і вучні ДУА ”Сярэдняя школа №8 г.Салігорска”. Кожны з гасцей змог стаць удзельнікам гэтага свята. Усе разам вадзілі карагод з казой, цудоўна спявалі калядкі-прыпеўкі дзяўчаткі.
Хто хацеў даведацца, якія адзнакі будуць і ці збудуцца пажаданні – гадалі па горстачцы зярнят і сцяблінках з жыта. Вельмі шмат было жадаючых пагуляць у гульні “Шкуда” і “Груша”, каб атрымаць прыз у якасці смачнага бліна. Сумуючых у зале не было. Кожны імкнўся праявіць вынаходлівасць, фантазію і творчыя здольнасці. У ходзе мерапрыемства нават той, хто нічога не ведаў пра старажытны звычай нашых продкаў, даведаўся, як нашы продкі праводзілі свае святы, прыадкрылі для сябе іх погляды на свет і прыроду, працу і забавы. І гэта здорава!
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Народ і традыцыі”.