Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №2 запрасілі да ўдзелу юных чытачоў і іх бацькоў. Ім прапанавалі на грыфельнай дошцы напісаць сваё любімае слова на беларускай мове і выбраць для чытання кнігу беларускага аўтара. Бібліятэкары падрыхтавалі агляд дзіцячай беларускай літаратуры «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў і паэтаў» у якім распавядалі пра кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Надзі Букі, Алены Стэльмах, Генадзя Аўласенкі, Марыны Петрашкевіч і іншых пісьменнікаў, а таксама прапанавалі зборнікі твораў для дзяцей.