Знакаміты беларускі часопіс “Полымя” адзначае ў гэтым снежні свой стогадовы юбілей. Цэлае стагоддзе ён сагравае сэрцы аматараў айчыннай і сусветнай літаратуры. У стварэнні найстарэйшага беларускага літаратурна-мастацкага выдання прымалі непасрэдны ўдзел народныя пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас.
Сто гадоў – гэта не толькі гісторыя беларускай літаратуры, але і гісторыя нашай краіны. Усе значныя творы нашай літаратуры прайшлі праз “Полымя”.
У зале перыядычнага друку раённай цэнтральнай бібліятэкі да гэтай даты аформлена незвычайная выстава-тэг “Полымя: думкі і сэрца”.
Беларускі часопіс “Полымя” адзначае стогадовы юбілей
