Заўшыцкая сельская бібліятэка на канікулах – месца збору мясцовых дзяцей. Тут можна выбраць цікавую кнігу, пагартаць часопісы, пагуляць у настольныя гульні, прыняць удзел у мерапрыемстве. Гурыновіч Галіна Іванаўна заўсёды рада карыстальнікам, у яе шмат цікавых прапаноў па арганізацыі вольнага часу дзяцей.
Кнігі Ф. Гурыновіча «Лес На далоні», «Спасибо солнышку», «Галінка дабрыні» даўно вядомыя ўсім чытачам бібліятэкі, таму прапанова арганізаваць велапрагулку «Чытай і здзіўляйся!» выклікала ў хлопцаў станоўчыя эмоцыі.
Разам з бібліятэкарам дзеці знайшлі расліны, апісаныя ў кнігах, навучыліся арыентавацца на мясцовасці, вызначылі дзе растуць лекавыя расліны, знайшлі атрутныя і небяспечныя, таму бібліятэкар нагадала правілы паводзін у лесе. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі карысныя навыкі і пазітыўныя эмоцыі.