Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Акцыя «З кнігай на колах» – Вялікі Рожан

Июн 29, 2023 | #65_Солигорск, #з кнігай на колах, Акция, Большерожанская сельская библиотека, Каникулы

Лёткае, гусінае,
Дзе ты лета звонкае,
З васількамі сінімі,
З белымі рамонкамі?

Цікавіцца паэт Фёдар Гурыновіч.
Дзе правесці самае лепшае лета ведае Грынько Галіна Сцяпанаўна. Дакладны адказ — вёсачка Вялікі Рожан, якая знаходзіцца ў дзіўна маляўнічым месцы. Яе атачаюць пшанічныя палі, дзе растуць рамонкі, як на малюнку ў кнізе «Галінка дабрыні».  Ад поля і сонца пахне летам, а неба самае блакітнае на свеце… Можна імчацца на ровары або хуткім скутэр па прасёлкавай дарозе. А лепш за ўсё прысесці на драўляны масток каля Вялікарожанскай сельскай бібліятэкі і з задавальненнем пачытаць!

0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x