21 чэрвеня юным чытачам Вялiчкавiчскай сельскай бiблiятэкi, бібліятэкар Сойка Ларыса Андрэеўна, прапанавала зладзіць вясёлыя чытанні «З кнігамі Ф.Гурыновіча на прыродзе». Яна распавяла пра нашага пісьменніка-земляка, прапанавала чытаць па чарзе ўслых апавяданні і вершы. Хлопцы падхапілі ініцыятыву, выбралі кнігу «Лес на далоні», чыталі і каментавалі прачытанае, знаходзілі на малюнках знаёмыя расліны і жывёл, адзначалі цікавую інфармацыю надрукаваную ў выданні.