
Летам самы папулярны від транспарту ў дзяцей і ў дарослых — веласіпед. Бюджэтны, экалагічны, ды яшчэ здольны з ветрыкам дамчаць да бібліятэкі за лічаныя хвіліны.
У Першамайскай сельскай бібліятэцы 15 ліпеня сабраліся чытачы, уладальнікі цуда-транспарту. Бібліятэкар Крэйда Галіна Мікалаеўна прапанавала гульню-падарожжа «Чытай і здзіўляйся!». Трэба было ўзяць кнігі «Наши друзья от А до Я», «Галінка дабрыні» пісьменніка-земляка Ф. Гурыновіча і знайсці творы пра тыя расліны і жывёлы, якія бачыў у прыродзе і расказаць дзе яны жывуць, адначасова запомніць цікавыя факты пра іх з кніг.
Пераможцам стане той з удзельнікаў, хто знайдзе больш знаёмых прадстаўнікоў флоры і фаўны. Гульня захапіла хлопцаў, стварыла нагоду для падарожжа і чытання.


