Акцыя «З кнігай на колах» працягваецца. Машанька Чорная — юная чытачка Новапалескай сельскай бібліятэкі захапілася кнігай Ф. Гурыновіча «Спасибо солнышку». У яе ёсць задача — знайсці і пазнаць усіх герояў кнігі, а ажыццявіць задуманае хутка і з ветрыкам можна з дапамогай любімага ровара!