Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Акцыя «З кнігай на колах» — Крывічы

Июн 21, 2023 | #65_Солигорск, #з кнігай на колах, Каникулы, Кривичская сельская библиотека

Ёсць падзеі, якія пакідаюць незабыўныя ўражанні і робяць лета яскравым. Усовіч Наталля Уладзіміраўна, бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі, падаравала сваім чытачам сустрэчу з пісьменнікам-земляком Ф.Ф. Гурыновічам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам пазнавальных кніг аб прыродзе для дзяцей.
20 чэрвеня, у межах акцыі «З кнігай на колах», яна арганізавала велапрабег «У госці да паэта».

Творчая сустрэча — заўсёды свята, бо такія ўражанні звычайна запамінаюцца на ўсё жыццё. З ветрыкам даехалі па вуліцы Юбілейнай да дачы пісьменніка. Дзяцей цёпла прымаў Фёдар Фёдаравіч і яго клапатлівая жонка Рыма Іванаўна. Сустрэча прайшла з вялікім захапленнем, пісьменнік падрыхтаваў для гасцей загадкі, чытаў свае любімыя вершы. За духмянай гарбатай і салодкімі пачастункамі пагаварылі пра будучыя кнігі і пра тыя, што ўжо надрукаваны, пра пісьменніцкі шлях, пра творчае натхненне. Юныя чытачы задавалі пытанні, не абышлося без жартаў, якія стварылі дабры настрой.
Пісьменнік і дзеці не хацелі расставацца. Па дарозе дадому хлопцы доўга дзяліліся ўражаннямі, успаміналі яркія моманты сустрэчы.

Свежие записи

Рубрики

Июнь 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x