Напярэдадні Дня беларускага пісьменства супрацоўнікі бібліебуса Салігорскай раеннай цэнтральнай бібліятэкі наведалі ДУА «Пясчанская сярэдняя школа Салігорскага раёна».
У рамках флэшмобу «Чытаем па-беларуску» бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, прадстаўленымі на кніжнай выставе «Кніга родная, беларуская».
Падтрымалі флэшмоб настаўніца беларускай мовы і літаратуры Несцяровіч Таццяна Нікіфараўна і сацыяльны педагог Хілько Ганна Аляксандраўна.
Важна каб беларуская кніга як мага больш была запатрабаваная сярод чытацкай аўдыторыі, а ўражанні ад яе прачытання – самымі станоўчымі і прыязнымі.
Акцыя «Чытаем па-беларуску»







