У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства, а таксама з мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення беражлівых адносін да духоўнай спадчыны нашай краіны, супрацоўнікі Доўгаўскай сельскай экалагічнай бібліятэкі арганізавалі для чытачоў падарожжа ў гісторыю «Асветнікі зямлі беларускай».
Бібліятэкар расказала дзецям пра зараджэнне кнігадрукавання ў Беларусі, пра рукапісныя кнігі, пра жыццё і дзейнасць выдатных дзеячаў беларускай культуры: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага. Затым дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны аб знакамітых асветніках і першых кнігах, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі, а таксама прымалі ўдзел у конкурсах «Ад літары да кнігі» і «Складзі з літар слова».
Галоўным падарункам для жыхароў аграгарадка Доўгае і Доўгаўскай сельскай экалагічнай бібліятэкі стаў арт-аб’ект кніга, падараваны раённым грамадскім аб’яднаннем і партыяй «Белая Русь».










