Бібліятэкары Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэкі разам з хлопчыкам Васільком завіталі да сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка №1 з паэтычнымі хвілінкамі «Чараўнік з краіны маленства», прысвечанымі 115-гадоваму юбілею вядомага беларускага дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі.
Маленькія сябры даведаліся аб жыцці і творчасці пісьменніка. Святлана Валер’еўна запрасіла іх паслухаць урывак з цікавай казкі Васіля Віткі «Вавёрчына гора», а яшчэ прачытала вершы пра птушак. А вось скорагаворкі выхаванцы не толькі паслухалі, але і ўсе разам іх паўтарылі.
Хлопчык Васілёк прапанаваў сябрам загадкі ад Васіля Віткі, якія вельмі спадабаліся малым. Напрыканцы сустрэчы пагулялі ў гульню «Карусель».
Паэтычныя хвілінкі «Чараўнік з краіны маленства»








