У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі арганізавала вечарыну «Пад сямейным парасонам», прысвечаную Міжнароднаму дню сям’і.
Госці мерапрыемства даведаліся, адкуль з’явілася слова «сям’я», успомнілі прымаўкі і прыказкі пра сям’ю. Дарослыя ўдзельнічалі ў конкурсе «Вуснамі немаўля». Дзеці падрыхтавалі апавяданні пра сваю сям’ю, гучалі вершы: Максіма Танка «Рукі маці», Рыгора Барадуліна «Бацьку», Яўгеніі Янішчыц «Сынок і маці» і іншыя. Скончылася вечарына чаяваннем.
Вечарына «Пад сямейным парасонам»






