Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

СТАРАЯ ВЕРСИЯ САЙТА

Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

«Мая беларуская дзіцячая кніга» – акцыя па стварэнню буклукаў

Мар 29, 2022 | Акция

У сакавіку бягучага года цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска выступіла арганізатарам акцыі па стварэнню буклукаў, дзе галоўнай мадэллю была беларуская дзіцячая кніга. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі і бібліятэкары Салігорскага раёна.

Сярод 187 удзельнікаў, якія стварылі 485 буклукаў, сваё пачэснае месца занялі салігарчане, якія атрымалі 7 дыпломаў.
На інтэрнэт-рэсурсе ДУ «ЦСДБ г. Мінска» (https://childlib.by) усім удзельнікам акцыі выказана «вялікая падзяка за творчасць і крэатыў, за нераўнадушнасць да беларускай дзіцячай кнігі і рэкламу беларускай літаратуры і мовы». Асобная падзяка супрацоўнікам бібліятэк і школ, якія далучылі да гэтай акцыі дзяцей.
У час правядзення акцыі нашы калегі звярнулі ўвагу на сумесныя выданні для юнага чытача (напрыклад, «Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара»), на беларускія дзіцячыя кнігі такіх аўтараў, як Алена Масла, Мікола Маляўка, Ірына Калачова, Кацярына Хадасевіч-Лісавая і інш.
Трэба адзначыць, што да акцыі далучыліся расійскія бібліятэкі гарадоў Перм і Навакузнецк, а таксама некалькі бібліятэк з Казахстана.
«Прыемна, што не забыліся на класікаў беларускай літаратуры. Янка Маўр, Уладзімір Караткевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Павел Місько, Міхась Лынькоў, Максім Багдановіч і зараз папулярныя сярод бібліятэкараў і чытачоў», – лічаць арганізатары падзеі.
А нам прыемна было прымаць удзел у такой цікавай творчай задумцы!

Свежие записи

Рубрики

Май 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x