Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Кніжнае знаёмства «Бяру ў рукі кнігу беларускую»

Фев 25, 2026 | Районная детская библиотека

25 лютага ў рамках праграмы «Дом, где согреваются сердца» супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі наведалі ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Салігорскага раёна». Для дзяцей падрыхтавалі кніжнае знаёмства «Бяру ў рукі кнігу беларускую». Галоўнай мэтай сустрэчы было прывіць дзецям любоў да чытання на роднай мове і пазнаёміць іх з багаццем беларускай літаратуры.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з імёнамі вядомых беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Васіля Віткі, Максіма Танка, Максіма Багдановіча.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разглядалі маляўнічыя выданні казак, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Успаміналі знаёмыя беларускія народныя казкі, адгадвалі загадкі і перакладалі словы з рускай на беларускую мову.

Свежие записи

Рубрики

Июнь 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x